Беларуская Служба

Як польская паліцыя ловіць парушальнікаў хуткаснага рэжыму

10.07.2019 09:02
Мерапрыемствы праходзяць як у населеных пунктах, так і па-за імі, але перш за ўсё ў месцах, дзе часта здараюцца ДТП альбо дзе кіроўцы часцяком перавышаюць хуткасць, паведамляе партал Onet.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock

Польская дарожная паліцыя пачала хітрым спосабам лавіць злосных парушальнікаў хуткаснага рэжыму, паведамляе папулярны польскі партал Onet.

Часта здараецца так, што кіроўца, убачыўшы паліцэйскіх з фотарадарам на дарозе, скідае хуткасць, а пасля таго, як іх праедзе, націскае на педаль газу. Цяпер такі манеўр можа каштаваць немалых грошай. Справа ў тым, што ў пэўныя дні летам паліцыя будзе ставіць патрулі на дарозе адзін за адным на невялікім адрэзку аўтатрасы. Пры гэтым кіроўца не ведае, ці, напрыклад, на адрэзку 5 км стаяць два патрулі, ці чатыры – бо можа быць і столькі, і столькі.

Такім чынам, калі вадзіцель, убачыўшы паліцэйскіх, скіне хуткасць, а пазней націсне на газ, то яго на перавышэнні рэжыму зловіць наступны патруль. У акцыі ўдзельнічае 5 тыс. супрацоўнікаў дарожнай паліцыі. Пры гэтым мерапрыемствы праходзяць як у населеных пунктах, так і па-за імі, але перш за ўсё ў месцах, дзе часта здараюцца ДТП альбо дзе кіроўцы часцяком перавышаюць хуткасць, паведамляе партал Onet.

вс