Беларуская Служба

У чэрвені ў Польшчы інфляцыя была большай, чым заплянаваў цэнтрабанк

16.07.2019 15:50
Гэта звязана з павышэннем коштаў харчавання і з дынамічным ростам эканомікі.
Аўдыё
  • У чэрвені ў Польшчы інфляцыя была большай, чым заплянаваў цэнтрабанк Гандаль і пакупнікі ўжо не выкруцяцца ад аплаты за пластыкавыя пакеты Імпарт сталі з краін СНД пагаршае сітуацыю сталеліціейнага камбіната ў Кракаве
Jak informuje GUS, ceny towarów i usług konsumpcyjnych wzrosły w czerwcu o 2,6 procent licząc rok do roku.
Jak informuje GUS, ceny towarów i usług konsumpcyjnych wzrosły w czerwcu o 2,6 procent licząc rok do roku. shutterstock, g0d4ather

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў чэрвені ў параўнанні з мінулым годам выраслі на 2,6 працэнта, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Апублікаваныя дадзеныя азначаюць, што гадавая дынаміка інфляцыі ў чэрвені перавысіла планаваны паказчык Нацыянальнага банка Польшчы, які ўстаноўлены на ўзроўні 2,5 працэнта. Галоўны эканаміст банка PKO BP Пётр Буяк тлумачыць, што гэта звязана з павышэннем коштаў харчавання і з дынамічным ростам эканомікі.

П.Буяк: Рост інфляцыі ў чэрвені ўпершыню за 7 гадоў перакрочыў запланаваны ўзровень інфляцыі. Гэта звязана з двума фактарамі: па-першае, гэта ваганні на харчовым рынку ў глабальным маштабе і ўнутры краіны. Сярод унутраных фактараў трэба зазначыць засуху ці замаразкі. У выніку назіраецца дынаміка росту коштаў харчавання, якая перавысіла 5% цягам году. А другі фактар - гэта стан польскай эканомікі: вялікі попыт на тавары і хуткі рост зарплат.

Пётр Буяк адзначае, што ў бліжэйшыя месяцы кошты будуць павялічвацца, пасля чаго рост цэн запаволіцца.

П.Буяк: У надыходзячых месяцах рост коштаў ежы павінен спыніцца. У выніку інфляцыя будзе змяншацца, і ў кастрычніку-лістападзе павінна быць ніжэй за запланаваны паказчык інфляцыі. На пераломе гэтага і наступнага году палякаў чакае чарговы рост інфляцыі.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў параўнанні з траўнем інфляцыя ў чэрвені склала 0,3 адсотка.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным гукавым файле

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі