затрыманніПаліцыя ідэнтыфікавала 112 хуліганаў, якія на мінулым тыдні напалі на мірны парад у Беластоку. Паведаміў аб гэтым намеснік міністра ўнутраных справаў Павел Шэфэрнакэр (Paweł Szefernaker).
У суботу 20 ліпеня па вуліцах гораду ішла дэманстрацыя ЛГБТ, Парад роўнасці, і прыхільнікаў роўных правоў гэтай сексуальнай меншасці. Некалькі сотняў праціўнікаў спрабавалі некалькі разоў заблакаваць праход, у бок шэсця кідалі небяспечныя прадметы і крычалі абразлівыя словы. Некалькіх удзельнікаў Параду роўнасці моцна збілі.
Павел Шэфэрнакэр сказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу TVP Info, што на працягу тыдня супрацоўнікі паліцыі пачалі 84 справы.
- Няма месца для бандытаў, якія не паважаюць іншых людзей, і жудасным чынам паводзілі сябе ў Беластоку. У нас няма адабрэння для гэтага віду паводзін. Мы, партыя «Права і справядлівасць» ад самага пачатку па пытанні парадаў роўнасці заяўляем: талерантнасць – так, павага для іншага чалавека – так, але не – для сексуалізацыі дзяцей, таксама стоп – блюзнерству, стоп – прафанацыі. На гэта няма нашай згоды.
Ідэнтыфікацыяй асоб, якія парушылі закон, займаецца спецыяльная група службовых асоб з Беластока. Супрацоўнікі паліцыі па-ранейшаму аналізуюць матэрыялы маніторынгу, забяспечаныя пасля інцыдэнтаў у мінулую суботу ў Беластоку.
яс