Беларуская Служба

«Мы шукаем вас, дапамажы знайсці цябе» - сёння Сусветны дзень Віруснага гепатыту

28.07.2019 15:12
Паводле ацэнак, штогод ад віруснага гепатыту паміраюць ва ўсім свеце 1 млн 400 тысяч чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne RomarioIen/shutterstock


Мяркуецца, што ў Польшчы 150 тысяч чалавек заражаныя вірусам С, але штогод выяўляецца толькі 5 тысяч інфікаваных. Вірус прыводзіць да цырозу печані, раку і да смерці.

Яшчэ больш людзей інфікаваныя вірусам гепатыту Б, але сёння праблема тычыцца груп канкрэтнай рызыкі. Вакцына супраць віруса тыпу Б даступная, і яе павінны атрымліваць усе нованароджаныя.

Прафесар Малгажата Паўлоўская (Małgorzata Pawłowska ) з Collegium Medicum у Быдгашчы падкрэсліла, што гаворка ідзе пра выяўленне ВГС у людзей, якія яшчэ не ведаюць пра заражэнне, каб вылечыць іх.

- Асноўная задача – выявіць заражаных, таму што ВГС шмат гадоў не дае сімптомаў. Не шукаючы гэтых людзей, мы іх не знойдзем, бо яны самі таксама не ведаюць пра хваробу, не адчуваюць сябе дрэнна, і яны ня пойдуць да лекара. Нам трэба іх шукаць. Калі мы знойдзем хворага з ВСГ на ранняй стадыі заражэння, то за 8-12 тыдняў можна іх вылечыць. У Польшчы лячэнне ВГС на сусветным узроўні.

Эксперты падкрэсліваюць, што чалавек, які не ведае пра заражэнне, можа лёгка перадаць вірус іншым людзям.

яс