Беларуская Служба

Польшча хоча стаць чальцом Рады правоў чалавека ААН у 2020-2022 гадах

29.07.2019 13:27
Міністр замежных спраў Польшчы сказаў, што Польшча ў Радзе правоў чалавека хацела бы, між іншым, закрануць пытанне дэмакратыі ў Беларусі.
 .
Яцэк Чапутовіч. PAP/Paweł Supernak

У жніўні Польшча пяройме старшынства ў Радзе бясьпекі ААН. Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч называе тры прыярытэты Варшавы: міжнароднае права, гуманітарнае права і бясьпека ў нашым рэгіёне.

Падчас польскай прэзідэнтуры запланаваныя некалькі сустрэч высокага ўзроўню, прысвечаных, між іншым, гуманітарнаму праву, сітуацыі дзяцей у збройных канфліктах і бяспецы на Блізкім Усходзе.

У гэтым кантэксце міністр Чапутовіч нагадаў, што Польшча ўдзельнічае ў мірнай аперацыі ААН у Ліване:

- Пасля некалькіх гадоў перапынку мы вяртаемся да мірных аперацый ААН. Восенню гэтага году мы далучаемся да аперацыі ў Ліване ў рамках шырэйшага кантынгенту Ірландыі. У місіі ўдзел будуць прымаць 230 польскіх жаўнераў.

Польшча з'яўляецца часовым чальцом Рады бяспекі ААН да канца гэтага году.

Краіна прадпрымае крокі, каб стаць чальцом Рады правоў чалавека ААН у 2020-2022 гадах. Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч сказаў, што Польшча ў Радзе правоў чалавека хацела бы, між іншым, закрануць пытанне дэмакратыі ў Беларусі.

ав