Беларуская Служба

Трое мужчын, якія напалі на святара ў Шчэціне, трапілі ў арышт на два месяцы

31.07.2019 13:01
Пробашча базілікі святога Яна Хрысціцеля ў нядзелю збілі і паранілі ў шчаку. 
   .
Адзін з арыштаваных хуліганаў. PAP/Marcin Bielecki

Хуліганы пачулі некалькі абвінавачанняў: галоўны тычацца крадзяжу, другі – прымянення насілля па прычыне рэлігійнай прыналежнасці, трэці – спробы падману. Мужчынам ва ўзросце ад 27 да 53 гадоў пагражаюць 10 гадоў турмы.

Пробашча базілікі святога Яна Хрысціцеля ў Шчэціне ксяндза Аляксандра Зяеўскага ў нядзелю пад вечар збілі і паранілі ў шчаку. Паранены быў таксама працаўнік закрыстыі. Яны трапілі ў шпіталь, дзе ім сшылі парэзы.

Перад святой Імшой хуліганы ўварваліся ў закрыстыю і запатрабавалі даць ім арнаты (літургічная вопратка, у якой святары адпраўляюць Імшу). Калі мужчын папрасілі выйсці, яны напалі на пробашча і працаўніка закрыстыі.

ав