15 жніўня з нагоды Свята Польскага войска ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы пройдзе ўрачысты вайсковы парад. Традыцыйна ў гэты дзень дадзеная відовішча адбывалася ў Варшаве, аднак сёлета, у сувязі са стагоддзем Сілезскага паўстання, парад было вырашана правесці ў Катавіцах.
Рэпетыцыя вайсковага параду прайшла ўначы з 9 на 10 жніўня. Сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк запрашае на парад 15 жніўня.
’’Я перакананы, што ўсё будзе цудоўна. Многа я вам сказаць не магу, бо зразаз праходзіць генеральная рэпетыцыя. Аднак жыхары Катавіцаў і Польшчы павінны прыйсці сюды, каб прынамсі ўбачыць гэты цудоўны танк сілезскіх паўстанцаў, які ўласна мінае нас. ’’
15 жніўня пасля вайсковага параду з нагоды Свята Польскага войска і сотай гадавіны Першага Сілезскага паўстання адбудзецца мілітарны пікнік. Госці свята змогуць азнаёміцца з вайсковай тэхнікай і паразмаўляць з абаронцамі айчыны.
IAR/эж