Беларуская Служба

75-ая гадавіна стварэння адзінкі, якая змагалася і з немцамі, і з саветамі

11.08.2019 12:55
У Варшаве пачаліся ўрачыстасці на Пляцу Пілсудскага з нагоды гадавіны сфармавання Свентакшыскай брыгады.
         75-
У Варшаве пачаліся ўрачыстасці на Пляцу Пілсудскага з нагоды 75-годдзя сфармавання Свентакшыскай брыгадыPAP/Rafał Guz

У Варшаве адбываюцца ўрачыстасці з нагоды 75-ай гадавіны стварэння Свентакшыскай брыгады. Яна была сфармаваная 11 жніўня 1944 году ў лічбе 800 салдат. Ваенная адзінка змагалася як з нямецкім Вермахтам, так і з савецкай Чырвонай армія ды польскім Народным войскам (Wojsko Ludowe).

Адзначэнне гадавіны пачалося богаслужэннем у Кафедральным палявым саборы Польскага войска. Удзельнічалі ў ім ветэраны, парламентарыі і жыхары польскай сталіцы.

Падчас імшы ксёндз палкоўнік Збігнеў Кэмпа падкрэсліваў значэнне богаслужэнняў, якія адбываліся падчас Другой сусветнай вайны.

Ішма была патрэбная салдатам, была патрэбная партызанам, тым, хто змагаўся за свабоду Айчыны. Неабходна было ўзмацніць іх рашэнне аддаць усё, нават жыццё, за свабоду Айчыны. Многія салдаты і партызаны падчас вайны менавіта са святой імшы, з эўхарыстыі бралі моц і сілу.

Роўна апоўдні ў Варшаве пачаліся ўрачыстасці на Пляцу Пілсудскага з нагоды гадавіны сфармавання Свентакшыскай брыгады.

ІАР ПР/нг