Польскі канцэрн па здабычы й перапрацоўцы металаў KGHM аб’явіў конкурс пад назвай «Амбасадар Польшчы». Яго мэта – выбраць самых лепшых сучасных палякаў, дасягненні якіх спрыяюць фарміраванню пазітыўнага іміджу Польшчы ў свеце.
«Традыцыйна Фрыдэрык Шапэн і Марыя Складоўская-Кюры асацыююцца з Польшчай. Мы хочам абнавіць гэты спіс. Так і паўстала ідэя выбару выдатных сучасных польскіх прафесіяналаў», заявіў старшыня KGHM Polska Miedź Марцін Хлюдзіньскі.
- Галасаванне за «Амбасадараў Польшчы» з’яўляецца аўтарскім праектам KGHM. Ідэя нарадзілася з таго, што мы самі з’яўляемся амбасадарам Польшчы, прадаючы 80% нашай прадукцыі за мяжу, мы працуем на чатырох кантынента і мы ведаем, як важна, праз асабісты досьвед знаёміць з Польшчай іншыя народы.
Любы чалавек можа прапанаваць свайго кандыдата на конкурс «Амбасадар Польшчы».
Вызначаныя 5 намінацый: амбасадар польскай навукі, амбасадар польскага спорту, амбасадар польскай культуры. Спецыяльны прыз «Бізнес-амбасадар» ўручыць асабіста старшыня KGHM, а галасы карыстальнікаў Інтэрнэту будуць вырашаць, хто атрымае ўзнагароду ў намінацыі »Амбасадар Польшчы 2019 – Прыз публікі«.
Заяўкі з прапановамі кандыдатаў прымаюцца да 3 верасня на сайце https:\/\/ambasadorpolski.wp.pl/. У кожнай намінацыі будзе па дзесяць кандПа-беларуску без памылакнавукаыдатаў, сярод якіх журы абярэ пераможцу.
Вынікі конкурсу «Амбасадар Польшчы 2019» будуць абвешчаны падчас гала-канцэрту на пачатку кастрычніка.Па-беларуску без памылак
яс/Centrum Prasowe PAP
слухайце перадачу "Навука і тэхніка"