Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі падчас XVI Кангрэсу новай прамысловасці ў Варшаве. Міністр Тхужэўскі ўдакладніў, што працэс энергетычнай трансфармацыі ў Польшчы перадусім залежыць ад гаспадарчых умоваў.
-Захаванне прапорцыі ўдзелу грамадства ў гэтым працэсе мае важнае значэнне. Энергетычная трансфармацыя падштурхоўвае новыя тэхналогіі, інавацыі, развівае новая мысленне. У гэтым кірунку, у справе прыспяшэння нашага развіцця, мы можам зрабіць значна больш.
Паводле міністра энергетыкі Кшыштафа Тхужэўскага, энергетычная трансфармацыя ў Польшчы стала незваротным працэсам, але яе трэба рэалізоўваць спакваля на аснове раўнавагі.
У Польшчы назіраецца падвышаная ўвага да пытанняў энергетычных зменаў. Міністр падкрэсліў, што ўрад актыўна распрацоўвае праграмы, накіраваныя на разбудову сеткі крыніцаў аднаўляльнай энергіі.
IAR/эж