Беларуская Служба

У Польшчы падпісалі дэкларацыю па бяспецы дзяцей у інтэрнэце

02.10.2019 12:11
Дакумент заклікае распрацаваць палажэнні, якія дазволяць лепш абараняць дзяцей ад шкоднага зместу ў інтэрнэце.
Rzecznik praw dziecka Mikołaj Pawlak podczas uroczystości podpisania Deklaracji Współpracy na rzecz Bezpieczeństwa Dzieci w Sieci
Rzecznik praw dziecka Mikołaj Pawlak podczas uroczystości podpisania Deklaracji Współpracy na rzecz Bezpieczeństwa Dzieci w SieciPAP/Radek Pietruszka

Дзіцячы амбудсмен, прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, сродкаў масавай інфармацыі, тэхналагічных і тэлекамунікацыйных кампаній падпісалі „Дэкларацыю аб супрацоўніцтве па бяспецы дзяцей і моладзі ў інтэрнэце”.

Дакумент заклікае распрацаваць палажэнні, якія дазволяць лепш абараняць дзяцей ад шкоднага кантэнту ў сеціве.

На думку падпісантаў, дзяцей і моладзь неабходна абараняць у інтэрнэце ад уздзеяння паталогіі, парнаграфіі і кіберзлачынстваў. Акрамя ліквідацыі крыніц прыбытку інтэрнэт-злачынцаў, плануецца таксама правесці кампаніі, якія прыцягнуць увагу да пазітыўных сайтаў і будуць прасоўваюць каштоўны кантэнт.

Распрацаваны будзе таксама метад эфектыўнага абмену інфармацыяй паміж інтэрнэт-правайдэрамі і адпаведнымі ўстановамі, каб яны маглі неадкладна атрымліваць сігналы пра пагрозы.

Акрамя дзіцячага амбудсмена і міністра лічбавых тэхналогій Марэка Загурскага (Marek Zagórski), дэкларацыю падпісалі прадстаўнікі паліцыі, Польскага тэлебачання, кампаніі Microsoft, газеты Rzeczpospolita, Навукова-акадэмічнай камп'ютэрнай сеткі і найбуйнейшых мабільных сетак.

аз