Беларуская Служба

Памёр былы вязень Аўшвіц, які змагаўся супраць фармулёўкі «польскія лагеры смерці»

03.10.2019 08:09
Гэта Караль Тэндэра падаў у суд на нямецкае тэлебачанне ZDF за выкарыстанне такой фармулёўкі.
Караль ТэндэраPAP/Jacek Bednarczyk

Яму было 98 гадоў. Тэндэра трапіў у канцлагер пасля таго, як яго арыштавала гестапа. Там вязня выкарыстоўвалі ў псеўдамедыцынскіх эксперыментах, якія праводзіліся нямецкімі лекарамі.

Пасля вайны Караль Тэндэра цесна супрацоўнічаў з Цэнтрам дыялогу і малітвы ў Асвенцыме і Фондам памяці ахвяр «Аўшвіц-Біркенаў» у Асвенцыме. Ён змагаўся з тэрмінам «польскія лагеры смерці». Гэта ён падаў у суд на нямецкае тэлебачанне ZDF за выкарыстанне фармулёўкі «польскія лагеры смерці ў Майданку і Асвенцыме» ў 2013 годзе.

Некалькі дзён таму ZDF адклікала сваю касацыйную скаргу ў дачыненні да вердыкту суду ў Кракаве, згодна з якім нямецкае тэлебачанне павінна было папрасіць прабачэння перад былым вязнем «Аўшвіца».

Свае спачуванні ў сувязі са смерцю Караля Тэндэры выказалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і генеральны консул Германіі ў Кракаве Міхаэль Грос.

tvp.info/ав