Беларуская Служба

Польскія студэнты вывучаюць культуру памежжа

05.10.2019 16:15
Для маладых палякаў памежныя рэгіёны ўсходніх суседзяў – гэта сапраўдная экзотыка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by SofieLayla Thal from Pixabay/CC0

Студэнты з Жэшаўскага ўніверсітэту ды ўкраінскага ўніверсітэту ва Ужгарадзе зладзілі сумесныя палявыя даследаванні на Закарпацці.

«Мясцовая памяць на мяжы карпацкага сусвету» – так называецца праект, які група з 20 студэнтаў рэалізавала ў рамках праграмы «Эразмус Плюс». Студэнты Малгажата Пазыняк і Якуб Даў кажуць, што гэта была вельмі цікавая практыка для іх.

- Размаўляючы з жыхарамі, мы адкрывалі іх культурныя традыцыі.

- Людзі паказвалі нам свае строі, частавалі абедам. Яны былі вельмі мілыя для нас. Гэта было вельмі пазітыўна.

- Мяжа ня так далёка ад Польшчы, але мясцовая культура для нас вельмі экзатычная.

Студэнты з Жешува ўжо думаюць пра наступную паездку на Закарпацце. Таксама яны плануюць напісаць навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы па тэмах, якімі яны займаліся падчас даследаванняў.

ПР/юл