Беларуская Служба

Лідар «ПіС» лічыць, што перамога апазіцыі нашкодзіць нацыянальнай бяспецы

11.10.2019 13:10
Яраслаў Качыньскі паведаміў, што працяг ўрадавання ягонай партыі гарантуе бяспеку Польшчы.
Яраслаў КачыньскіPAP/Radek Pietruszka

Бязмены лідар кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі паведаміў, што працяг ўрадавання ягонай партыі гарантуе бяспеку Польшчы. Аднак, паводле Качыньскага, перамога апазіцыйных сілаў можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы.

-З мілітарнага пункту гледжання, мы ўзмацняем нашу арміі і нашыя хаўрусы. Зараз Польшча з’яўляцця членам НАТА 1-й катэгорыі, гэта азначае што замежныя войскі могуць пастаянна знаходзіцца на нашай тэрыторыі. Тое самае тачыцца энергетычнай сферы. Энергетычны шантаж, непамерна высокі цэны на энерганосьбіты, напрыклад на газ, з якімі мы мелі дачыненні на працягу мінулых дзесяцігоддзяў ужо сыходзіць у гісторыю.

У Польшчы завяршаецца агітацыйны перыяд. Сёння апоўначы распачынаецца выбарчая цішыня. У нядзелю, 13 кастрычніка Польшча выбірае заканадаўчую ўладу.

IAR/эж