Беларуская Служба

«Адмена візавага абавязку для палякаў – поспех прэзідэнта і ўраду»

07.11.2019 13:11
Польшча далучыцца да праграмы бязвізавага руху з ЗША 11 лістапада.
      a .
Прэзідэнт Анджэй Дуда і амбасадар ЗША Джaрджэт Масбахер.PAP/Radek Pietruszka

Магчымасць бязвізавага ўезду палякаў у ЗША, гэта поспех прэзідэнта і ўрада, лічыць міністр па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось (Michał Woś). Палітык дадаў, што падзякаваць трэба таксама палякам і адміністрацыі Белага дома.

У эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, міністр падкрэсліваў, што рашэнне ЗША адмяніць візавы абавязак для палякаў не было простым вынікам падзення ўзроўню адмовы ў візах ніжэй за 3%.

- Гаворка ідзе не толькі пра згаданыя 3%, але таксама пра шэраг міжнародных пагадненняў, якія трэба было заключыць. У тым ліку, гаворка ідзе пра пагадненні аб абмене інфармацыяй, бяспецы межаў іг.д. Гэтага нашыя папярэднікі не аформілі – „Грамадзянская платформа” гэткіх дамоваў з уладамі ЗША не заключала.

Польшча далучыцца да праграмы бязвізавага руху з ЗША 11 лістапада. Аб гэтым учора заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Права на бязвізавы ўезд у ЗША маюць жыхары 38 краін, у тым ліку 23 краін Еўрапейскага Саюза. Іх грамадзяне могуць падарожнічаць у ЗША тэрмінам да 90 дзён у бізнесовых і турыстычных мэтах.

Надалей будуць дзейнічаць спецыяльныя візы, напрыклад, для студэнтаў і журналістаў, а таксама візы, якія прадугледжваюць знаходжанне на тэрыторыі ЗША больш за тры месяцы.

аз