Нават 528 мільёнаў долараў можа скласці кошт праекта гуманітарнай дапамогі, які запушчае польскі „Фонд салідарнасці”. Курдскія ўцекачы на поўначы Іраку атрымаюць медыцынскую дапамогу. Фінансаваць паграму будзе Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
„Праект з'яўляецца вынікам польска-амерыканскага пагаднення, падпісанага ў мінулым годзе, якое дае доступ да амерыканскіх сродкаў, прызначаных на гуманітарныя мэты”, - паясняе міністр па справах гуманітарай дапамогі Міхал Вось (Michał Woś).
- Сёлетні бюджэт USAID на праекты, накіраваныя на падтрымку рэлігійных меншасцей, пераследаваных на Блізкім Усходзе, гэта больш за 150 мільёнаў долараў. А з рознымі дадаткамі, гэта 178 мільёнаў долараў. Нагадваю, падтрымка хрысціян на Блізкім Усходзе, гэта прыярытэт Польшчы.
Пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер падкрэсліла, што палякі і амерыканцы разам будуць падтрымліваць мясцовую супольнасць у Іраку. У асноўным гаворка ідзе пра падтрымку пераследаваных рэлігійных і этнічных меншасцей. „Першы праект мае характар медыцынскай дапамoгі”, - заявіла пасол.
- ЗША і Польшча дапамогуць арганізаваць медыцынскую дапамогу, прафілактыку, кансультацыі па харчаванні, медыцынскую дапамогу для дзяцей і псіхалагічную падтрымку. Праект прадугледжвае таксама падтрымку цяжарных жанчын і маці пасля родаў.
Першы праект у правінцыях Эрбіл і Дохук у іракскім Курдыстане будзе рэалізаваць Каталіцк клуб інтэлігенцыі ў супрацоўніцтве з арганізацыяй STEP-IN.
аз