Учора ў штаб-кватэры кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” прэм’ер Матэвуш Маравецкі прадставіў персанальны склад і структуру новага польскага ўраду. Паводле кіраўніка польскага ўраду, большасць міністраў захавае свае пасады ў новым складзе. „Новы ўрад у значнай ступені будзе працягваць свае ранейшыя задачы”, - заявіў прэм'ер Матэвуш Маравецкі.
- Гэта будзе эфектыўная і выдатная каманда, якая будзе працаваць з мэтай рэалізацыі розным мэтаў: кароткатэрміновых, сярэднетэрміновых і доўгатэрміновых. Дарэчы, адной з нашых доўгатэрміновых мэтаў з’яўляецца Польшча – краіна дабрабыту.
На сваіх пасадах застануцца, між іншым, віцэ-прэм'ер міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі (Piotr Gliński), віцэ-прэм'ер міністр навукі Яраслаў Говін (Jarasław Gowin) і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
аз