Беларуская Служба

11 лістапада ў Жэшаве адкрыюць помнік Юзафу Пілсудскаму

09.11.2019 16:01
Паводле прадстаўнікоў аргкамітэта, ідэя помніка нарадзілася ў Жэшаве яшчэ да Другой сусветнай вайны.
Józef Piłsudski
Józef PiłsudskiAutor: K. Pęcherski (based on note on photo) - This image is available from the United States Library of Congress's Prints and Photographs divisionunder the digital ID hec.14263.This tag does not indicate the copyright status of the attached work. A normal copyright tag is still required. See Commons:Licensing for more information., Грамадскі набыт

11 лістапада ў Жэшаве (Rzeszów) у паўднёва-ўсходняй Польшчы будзе адкрыты помнік Юзафу Пілсудскаму. Апісанне 8-метровай скульптуру наступнае: маршал Пілсудскі на сваёй любімай кабыле Каштанцы. Аўтарам помніка з’яўляецца кракаўскі скульптар Уладзіслаў Дудэк (Władysław Dudek).

Старшыня камітэта па будаўніцтве помніка Дарыюш Зэмба (Dariusz Zięba), нагадвае, што ідэя ўшанавання Пілсудскага помнікам нарадзілася яшчэ да Другой сусветнай вайны.

- Тады маршал Юзаф Пілсудскі стаў ганаровым грамадзянінам горада, а цяперашняя плошча Свабоды называлася плошчай маршала Юзэфа Пілсудскага. Менавіта тады ўпершыню ўзнікла ідэя ўшанаваць яго помнікам.

Будаўніцтва помніка каштавала каля мільёна злотых. Большасць сродкаў паступіла са збору ахвяраванняў. Частку грошай на будаўніцтва помніка выдзелілі гарадскія ўлады і Падкарпацкае ваяводства.

аз