Беларуская Служба

Беларусу ў Польшчы вельмі патрэбная дапамога!

19.01.2020 14:58
Грамадскага актывіста Зміцера Шэвеля напаткала бяда – 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні (Польшча) у яго здарыўся інсульт.
Зміцер Шэвельфота: ПБНФ

Грамадскага актывіста Зміцера Шэвеля напаткала бяда – 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні (Польшча) у яго здарыўся інсульт. У торуньскім ваяводскім шпіталі была зробленая складаная аперацыя, пасля якой пацыент знаходзіцца ў непрытомным цяжкім стане. Зміцер Шэвель – сябра незалежнага прафсаюзу РЭП і сябра БНФ, быў звольнены ў Беларусі з працы за грамадскую дзейнасць і вымушаны шукаць працы ў замежжы.

Цяпер побач з ім знаходзіцца жонка Таццяна. Сітуацыя ўскладняецца тым, што прыбыўшы на месца працаўладкавання, Зміцер яшчэ не займеў медычнай страхоўкі (працадаўца тлумачыў жонцы, што яшчэ не паспеў аформіць дакументы). У выніку апроч цяжкога стану здароўя можа паўстаць патрэба весці юрыдычныя спрэчкі з працадаўцам, што вымагае ведання польскай мовы. За кожны дзень побыту ў шпіталі і медычную дапамогу сям’і Змітра налічваюць вялізныя кошты, пакуль, як кажа Таццяна, гаворка ідзе пра 15 тыс. злотых. Грашовая дапамога неабходная на тое, каб побач са Зміцерам у Торуні магла знаходзіцца жонка Таццяна (выдаткі на пражыванне), а таксама на аплату медычных паслугаў, лекаў і пасляаперацыйную рэабілітацыю.

Дапамогу з беларускіх картак можна пералічыць на адмысловы рахунак праз платформу МОЛАМОЛА. Пераканайцеся, што ваша банкаўская картка — гэта VISA або MasterCard, яна выпушчаная беларускім банкам, тэрмін яе дзеяння яшчэ не скончыўся, і на ёй маецца неабходная сума, а таксама падлучаная паслуга 3D Secure.

Збор сродкаў у Польшчы каардынуецца праз няўрадавую арганізацыю “Беларускі дом” – пералічыць грошы можна на рахунак Беларускага Дома: 90 1090 1870 0000 0001 4217 6050 FUNDACJA “BIAŁORUSKI DOM” Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa. з пазнакай: “Darowizna na leczenie Zmicera Szewela”. Усе атрыманыя сродкі Беларускі Дом перадасць жонцы Зміцера. Інфармацыя пра збор сродкаў у Польшчы на беларускай і на польскай мовах дасяжная тут.

Увага: калі перавод на замежны рахунак немагчымы праз ваш інтэрнэт-банкінг, то раім звярнуцца ў касу любога банку для ажыццяўлення банкаўскага пераказу на пазначаны вышэй польскі рахунак.


ПБНФ/нг