Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. На біржы працы было зарэгістравана 1 мільён 23 тысячы палякаў. У параўнанні са жніўнем гэта азначае зніжэнне больш чым на чатыры тысячы чалавек.
У адсоткавым выражэнні беспрацоўе застаецца на ўзроўні чэрвеня. Самая высокае беспрацоўе ў Польшчы назіраецца на паўночным-усходзе – у Вармінска-Мазурскім ваяводстве, а самая нізкае на поўдні, у Вялікапольскім і Сілезскім ваяводствах, а таксама ў цэнтральным – Мазавецкім ваяводстве.
У маштабах усёй краіны зніжэнне беспрацоўя быў абмежаваны другой хваляй эпідэміі. У красавіку, пасля замарожвання эканомікі, узровень беспрацоўя вырас з 5,4 да 5,8%. З чэрвеня ён трымаецца на ўзроўні 6,1 %.
IAR/эж