Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Збігнеў Зёбра падаў у Канстытуцыйны суд хадайніцтва аб дэлегалізацыі Камуністычнай партыі Польшчы (КПП).
Як паведаміла пракуратура, хадатайніцтва было пададзеная пасля атрымання заяў ад фізічных асоб. У заявах грамадзяне сцвярджаюць, што Кампартыя ў сваёй праграме спасылаецца на таталітарныя практыкі камуністычнага рэжыму, што супярэчыць, на іх думку, Канстытуцыі Польшчы.
Пракуратура заявіла, што аналіз дзейнасці Камуністычнай партыі паказаў, што яе сябры ставяць пад сумнеў дэмакратычны лад Польшчы, заклікаюць да рэвалюцыі па ўзоры Кастрычніцкага перавароту ў Расіі 1917 года. Паводле пракуратуры, мэтай Кампартыі з'яўляецца не толькі прыход да ўлады, але і прывядзенне прымусовай калектывізацыі ды нацыяналізацыі. Пракурата сцвярджае, што КПП у сваіх публікацыях не толькі не асуджае Катыньскае злачынства, але і прама апраўдвае яго, праслаўляючы такіх злачынцаў, як Іосіф Сталін і Фелікс Дзяржынскі.
Пакуль дакладна невядома, калі Канстытуцыйны суд Польшчы прыме рашэнне аб дэлегалізацыі Кампартыі Польшчы. Зарэгістраваная ў 2002 годзе КПП, на дадзены момант не прадстаўлена ў ніводным заканадаўчым органе, а таксама ў структурах мясцовага самакіравання.
iar/эж