Беларуская Служба

Работы па будаўніцтве сучаснага хаба ў Польшчы працягваюцца нягледзячы на пандэмію

07.01.2021 13:16
У снежні кампанія «Цэнтральны камунікацыйны порт» пачала набываць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва хаба.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StelaDi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра інфраструктуры Марцін Гарала(Marcin Horała) паведаміў, што работы, звязаныя з будаўніцтвам Цэнтральнага камунікацыйнага порта ў Польшчы, працягваюцца нягледзячы на пандэмію.

Упаўнаважаны польскага ўраду па справе ЦКП заявіў, што польскі хаб - гэта інвестыцыйная праграма на бліжэйшыя гады. Марцін Гарала звярнуў увагу, што доўгатэрміновае будаўніцтва хаба - гэта шанец для польскай эканомікі:

- Пандэмія, лакдаўн не закранаюць інвестыцыяў. Наадварот, многія краіны плануюць буйныя інвестыцыі, каб стымуляваць рэканструкцыю эканомікі пасля крызісу. Рынак авіяпаслугаў можа вяртацца да нормы нават некалькі гадоў. Нагадваю, што мы плануем адкрыць хаб у 2027 годзе, а інвестыцыя павінна служыць палякам некалькі дзесяцігоддзяў.  

У снежні кампанія „Цэнтральны камунікацыйны порт” пачала набываць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва хаба. Гэты працэс будзе доўжыцца да 2023 года. Кампанія мае намер набыць участкі ў раёне на захад ад Варшавы паміж гарадамі Жырардаў, Гродзіск Мазавецкі і Сахачэў.

аз