Цэны спажывецкіх тавараў і паслугаў у снежні выраслі на 2,3% у гадавым вылічэнні. Гэта вынік хуткай ацэнкі інфляцыі, апублікаванай Галоўным статыстычным упраўленнем Польшчы.
Гэта азначае, што цэны ў снежні раслі больш павольна, чым у лістападзе, калі гадавая дынаміка інфляцыі склала 3%. Эканаміст Santander Bank Polska Пётр Бельскі(Piotr Bielski), сказаў, што эксперты прагназавалі запаволенне інфляцыі, але з’ява аказалася больш глыбокай, чым яны чакалі:
- Падзенне інфляцыі – у нейкай ступені вынік падзення цэнаў прадуктаў харчавання. Таксама цэны паслугаў сталі расці больш павольна. Гэта ў сваю чаргу сфера, у якой да гэтай пары цэны наогул павышаліся. Змены пачалі назірацца ў снежні.
Пётр Бельскі лічыць, што ў бліжэйшыя месяцы цэны будуць расці больш павольна:
- Паводле мяне, сёлета сярэдняя інфляцыя будзе меншая, чым летась. Нагадваю, на пачатку 2020 году ўзровень інфляцыі складаў больш за 4%, а на пачатку 2021 году ён не перавысіць 2%.
Эканаміст адзначыў, што зніжэнне ўзроўню інфляцыі ў снежні таксама звязана з эфектам „высокай базы”. Справа ў тым, што арыенцірам быў снежань 2019 года, калі інфляцыя была на павышаным узроўні. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у параўнанні з лістападам цэны ў снежні павысіліся на 0,1%.
аз