Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў снежні выраслі на 2,4% у гадавым вылічэнні.
Эканаміст PKO Bank Polski Уршула Крыньска сказала, што гэта відавочна менш, чым у лістападзе, калі інфляцыя склала 3%.
-Усё ж цэны раслі крыху хутчэй, чым Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадугледжвала ў сваіх прагнозах. Узровень 2,4 вельмі істотны, паколькі знаходзіцца ніжэй за ўзровень інфляцыйнай мэты. Калі паглядзець на складнікі інфляцыі, то бачна, што на яе падзенне паўплывалі цэны на прадукты харчавання, якія ў снежні былі ніжэй за сезонныя. Таксама прытармазіла базавая інфляцыя. Гэта інфляцыя без уліку коштаў на прадукты харчавання і энергіі.
Паводле спецыялісткі, у перспектыве трэба спадзявацца далейшага росту інфляцыі.
ав