Упаўнаважаны польскага ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі заявіў, што будаўніцтва газаправода Baltic Pipe праходзіць паводле плана. Работы павінны будуць завершаныя, як планавалася, у кастрычніку 2022 года. У асноўным эпідэмія каранавіруса не паўплывала на графік працы. Усе неабходныя кантракты з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі падпісаныя.
- Праходзяць пастаўкі паасобных элементаў. Вырабляюцца трубы для марской часткі трубаправода. Большая частка з іх гатовая, а больш за палову знаходзяцца ўжо на месцы, адкуль іх будуць вывозіць у мора. Будаўніцтва на берагах пачалося з дацкага і польскага бaкоў.
Baltic Pipe злучыць польскую і дацкую газатранспартныя сістэмы, дзякуючы чаму ў Польшчу будзе пастаўляцца газ з нарвежскага шэльфа. Tрубаправод зможа транспартаваць у краіну 10 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год і 3 мільярды кубаметраў з Польшчы ў Данію. Інвестыцыя з'яўляецца часткай палітыкі павышэння энергетычнай бяспекі Польшчы і рэгіёна.
аз