Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда абяцаў адмарожванне эканомікі

05.05.2021 12:34
Кіраўнік Польшчы сёння адкрыў «Кангрэс 590» у Варшаве.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Неўзабаве можа пачацца адмарожванне польскай эканомікі пасля пандэміі, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які адкрыў „Кангрэс 590” у Варшаве. З-за пандэміі каранавіруса мерапрыемства было перанесенае з кастрычніка мінулага года і праходзіць у гібрыднай формуле.

Анджэй Дуда ў сваёй прамове таксама высока ацаніў урад за антыкрызісныя шчыты:

- У нашай барацьбе з пандэміяй мы набліжаемся да моманту, калі зможам пачаць вяртацца да нармальнай дзейнасці сектараў, праца якіх з-за пандэміі была абмежаваная, альбо прыпыненая. Пандэмія прычынілася да ўзнікнення новых выклікаў і памяняла кшталт сучаснай эканомікі. Хуткая рэакцыя ўраду і запушчэнне антыкрызісных шчытоў дазволілі абмежаваць ейныя адмоўныя наступствы для эканомікі.  

Дэбаты на кангрэсе былі падзелены на некалькі тэматычных блокаў - ахова здароўя і экалагічная бяспека, грамадства, эканоміка, экспарт і эканамічная экспансія, а таксама інфраструктура.

Усе панэлі і дэбаты будуць транслявацца, у прыватнасці, у прамым эфіры на старонцы kongres590.pl.

аз

Сёння ў Варшаве пачынаецца пяты «Кангрэс 590»

05.05.2021 08:50
Мерапрыемства павінна было адбыцца ў кастрычніку мінулага года, але з-за пандэміі каранавіруса было перанесенае на вясну.