Польскі нафтавы канцэрн Orlen(PKN Orlen) звярнуўся ва Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў з просьбай аб згодзе на зліццё PKN Orlen з Польскай нафтагазавай кампаніяй PGNiG.
Гэта чарговы крок, пасля набыцця кампаніі Energa і згоды Еўракамісіі на зліццё з Групай LOTOS, у напрамку стварэння адзінага магутнага канцэрна з дыверсіфікавымі крыніцамі прыбытку. Ён павінен прычыніцца да павелічэння канкурэнтаздольнасці Польшчы на глабальным рынку і паскорыць зялёную трансфармацыю польскага энергетычнага сектара.
PKN Orlen рэалізуе план па стварэнні аднаго магутнага энергетычнага канцэрна, які зможа больш эфектыўна канкураваць на сусветным рынку і рэагаваць на выклікі, звязаныя з пераўтварэннем энергетычнага рынку.
У сярэдзіне ліпеня 2020 года PKN Orlen і Дзяржаўная казна падпісалі ліст аб намерах адносна набыцця Польскай нафтагазавай кампаніі. Раней PKN Orlen звярнуўся з просьбай даць згоду на гэта ў Еўрапейскую камісію. Аднак Еўракамісія вырашыла, што згаданая справа ў кампетэнцыі польскага Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў.
аз