На наступным тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда наведае Украіну і Малдову. «Гэта падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці і празаходніх памкненняў абодвух нашых партнёраў», – заявіў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах (Jakyb Kumoch).
Анджэй Дуда будзе знаходзіцца ў Кіеве з нядзелі па аўторак. За гэты час ён прыме ўдзел у саміце Крымскай платформы, у святкаванні Дня Незалежнасці Украіны, а таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім:
-Гэта вельмі важная размова, асабліва пасля падпісання паразумення па справе Nord Stream 2. Польшча і Украіна ўтвараюць згодны фронт, выступаючы супраць гэтай інвестыцыі, якая пагражае бяспецы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Падчас саміту Крымскай платформы Анджэй Дуда сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтамі краін Балтыі.
26 і 27 жніўня польскі прэзідэнт наведае Малдову. Міністр Якуб Кумах падкрэсліў, што пасля апошняй перамогі на выбарах партыі прэзідэнт Маі Санду, Малдова рашуча выказалася за праеўрапейскі і рэфарматарскі шлях развіцця:
- Польшча будзе падтрымліваць Малдову ў будаўніцтве стабільных дзяржаўных структураў, барацьбе з карупцыяй і еўрапейскім курсе ў замежнай палітыцы. Мы гатовыя прадставіць Малдове канкрэтныя прапановы. Прэзідэнт Польшчы намерваецца рашуча запэўніваць прэзідэнт Санду пра нашую канкрэтную падтрымку.
Падчас абодвух візітаў прэзідэнт будзе сустракацца польскімі абшчынамі і прадстаўнікамі польскага бізнесу. У Малдове Анджэй Дуда сустрэнецца таксама прэм'ерам краіны і спікерам парламента, а таксама з мясцовай інтэлектуальнай элітай.
IAR/аз