Беларуская Служба

За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 61 спробу нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.08.2021 17:28
На гэтым месяцы адбылося 3 250 гэткіх спробаў, паведаміла польская Памежная служба.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія суткі польская Памежнага служба зафіксавала 61 спробу незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы. Анна Міхальска (Anna Michalska) запэўніла, што ўсе спробы былі перадухіленыя:

–За суткі мы зафіксавалі 61 спробу нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Усе яны былі перадухіленыя. На гэтым месяцы адбылося 3 250 гэткіх спробаў. Затрыманыя былі больш за 970 іншаземцаў, якія нелегальна перасеклі польскую мяжу.

Затрыманыя нелегалы, па рашэнні суда, былі змешчаны ў цэнтры для замежнікаў. Большасць з іх гэта грамадзяне Ірака – каля 600 чалавек і Афганістана – каля 130 чалавек.

Нагадваем, ля вёскі Уснаж Гурны на Падляшшы, па беларускім баку мяжы, ужо каля трох тыдняў знаходзіцца група іншаземцаў, зараз гэта каля 28 чалавек, якія хочуць перасячы польскую мяжу.

На думку польскіх уладаў, павелічэнне колькасці нелегалаў на польска-беларускай мяжы, гэта вынік арганізаванай акцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

IAR/аз

Канцылярыя прэм’ера: Згода на нелегальнае перасячэнне мяжы не вырашыць праблемы

25.08.2021 09:45
Гэта толькі заахвоціць Мінск да пашырэння гэткіх дзеянняў, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык.

За суткі былі зафіксаваныя больш за 70 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю

26.08.2021 18:32
Як паведаміла польская Памежная служба, за суткі былі затрыманыя 20 іншаземцаў.