Дзяржаўнае Польскае радыё размясціла на сваіх рэсурсах у інтэрнэце кнопку для трансляцыі Украінскага радыё. Дзякуючы гэтаму грамадзяне Украіны, якія знаходзяцца ў Польшчы, атрымаюць шырэйшую магчымасць слухаць кіеўскае радыё праз сайты Польскага радыё. Цяпер вядуцца працы над доступам да праграмы Украінскага радыё праз мабільныя прыкладанні Польскага радыё.
Гэта чарговы жэст салідарнасці і падтрымкі Украіны Польскім радыё. Вось ужо некалькі дзён на хвалях Першага каналу Польскага радыё два разы ў дзень выходзяць выпускі навін на ўкраінскай мове, якія рыхтуюць нашы калегі з Украінскай службы Польскага радыё. Выпускі навін па-беларуску, якія рыхтуюць журналісты Беларускай службы Польскага радыё, гучаць тры разы ў дзень на Першым канале з верасня 2020 года, з моманту беларускай мірнай рэвалюцыі.
Першы канал Польскага радыё прымаецца на хвалях ФМ ва ўсё Польшчы, а на доўгіх хвалях у дыяпазоне 225 кГц – у многіх краінах Еўропы.
вс