Беларуская Служба

Палякі прапануюць творчыя рэзідэнцыі тэатральным мастакам з Украіны і Беларусі

09.03.2022 20:06
У рамках праграмы прадугледжана знаходжанне ў Польшчы 60 тэатральных дзеячаў з Украіны і Беларусі.
  .    ,
Тэатр імя Л.Курбаса прыставаны на патрэбы ўцекачоў, Львоў Крыніца: facebook.com/natalia.vorozhbyt Natalka Vorozhbyt

Тэатральны інстытут ім. Збігнева Рашэўскага, дзякуючы фінансаванню, атрыманага ад міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, пашырае сёлета набор для арт-рэзідэнтаў, прадстаўнікоў творчых прафесій, звязаных з тэатрам ва Украіне. Зараз ствараецца шырокую сетка польскіх арганізацый, якія гатовыя прыняць творчых рэзідэнтаў з Украіны.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца польскія ўстановы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з тэатрам, і якія заявілі пра гатовасць прыняць хоць бы аднаго чалавека з Украіны ці Беларусі для ажыццяўлення мастацкай рэзідэнцыі. Праграма была распачата ў 2021 годзе ў сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да тэатральных дзеячаў Беларусі, у прыватнасці, актораў, рэжысёраў, сцэнографаў, танцораў, драматургаў.

Узброенае ўварванне Расіі ва Украіну прывяло да таго, што Тэатральны інстытут у тэрміновым парадку і пры падтрымцы Міністэрства Культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы вырашыў пашырыць праграму рэзідэнцый на грамадзян Украіны. У рамках праграмы прадугледжана знаходжанне ў Польшчы 60 тэатральных дзеячаў з Украіны і Беларусі.

iar/эж


Тэатральны інстытут у Варшаве стварае праграму рэзідэнцый для беларусаў

23.09.2021 08:11
Праграма створана для таго, каб падтрымаць творчых людзей і пацярпелых ад наступстваў беларускага палітычнага крызісу.

1 млн 300 тыс. чалавек прыбылі ў Польшчы з Украіны

09.03.2022 11:18
У сераду, 9 сакавіка да 7.00 праз польска-ўкраінскую мяжу праехалі 33,5 тысячы чалавек.