У пятніцу а 19.00, паводле польскага часу ў сацыяльных сетках Цэнтра падрыхтоўкі настаўнікаў Таварыства Wspólnota Polska пачнецца бясплатны анлайн курс украінскай мовы для настаўнікаў. Для настаўнікаў таксама ўжо распрацаваны слоўнік асноўных словазлучэнняў на гэтай мове.
«Зацікаўленне велізарнае, настаўнікі з усёй Польшчы хочуць вывучаць асновы ўкраінскай мовы, і мы гэтаму вельмі рады. Настаўнікі не маюць такога абавязку, але яны хочуць гэта рабіць па ўласнай ініцыятыве», – кажа Эва Сядліньска з Цэнтра падрыхтоўкі настаўнікаў Wspólnota Polska ў Аструдзе.
Курс украінскай мовы для настаўнікаў бясплатным і будзе даступны, сярод іншага, на youtube-канале цэнтра.
Праз некалькі дзён цэнтр запусціць таксама анлайн-курс вывучэння польскай мовы як замежнай для настаўнікаў. Спасылкі на сённяшні курс украінскай мовы для настаўнікаў даступныя ў Фэйсбуку Цэнтра падрыхтоўкі настаўнікаў Таварыства Wspólnota Polska.
PAP/аз