Беларуская Служба

Надоечы ў Польшчу прыехалі 23,5 тысячы чалавек з Украіны

08.04.2022 13:36
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў Польшчу прыбылі 2 мільёны 573 тысячы чалавек, якія ўцякаюць ад вайны.
.
Ілюстрацыя. Цэнтр для ўкраінскіх уцекачоў у Шчэцінефота: PAP/Marcin Bielecki

Учора ў Польшчу прыехалі 23,5 тысячы чалавек з Украіны, паведамляе Памежная служба. У параўнанні з папярэднім днём колькасць бежанцаў меншая на 3%.

Сёння да 7 гадзін раніцы памежнікі прапусцілі 6800 чалавек на памежных пераходах з Украінай. У параўнанні з папярэднім днём украінскіх бежанцаў было больш на 35%.

З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў Польшчу прыбылі 2 мільёны 573 тысячы чалавек, якія ўцякаюць ад вайны. У сваю чаргу з Польшчы ва Украіну выехала 516 тысяч чалавек.

IAR PR/нг