Беларуская Служба

Беларускае гістарычнае таварыства Польшчы асуджае знішчэнне магіл польскіх салдат у Беларусі

11.07.2022 15:02
«Самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непраходную мяжу. Мэта гэтых ганебных учынкаў відавочная».
Марцін Вайцяхоўскі ўскладае кветкі на знішчанай магіле жаўнерай АКПольская амбасада ў Мінску

«Ледзь не кожны дзень мы чуем пра знішчэнне чарговых магіл: Ашмяны, Багданы, Бабровічы, Іўе, Дындылішкі, Ёдкавічы, Мікулішкі і цяпер Качычы і Ваўкавыск. У нашай цывілізацыі нормай з'яўляецца павага не толькі да сваіх, але і да чужых салдат, нават ворагаў. Гэта таксама азначае іх годнае пахаванне. Знішчэнне магілаў польскіх жаўнераў сёння зʼяўляецца крайнім варварствам.

Самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непраходную мяжу. Мэта гэтых ганебных учынкаў відавочная – пасварыць польскі народ з народам беларускім. Мы з гэтым не пагаджаемся», – чытаем у заяве БГТ, падпісанай старшынёй таварыства прафесарам Алегам Латышонкам.


. .

ав