Беларуская Служба

PGNiG будзе выкарыстоўваць беспілотнікі для праверкі выкідаў метану

20.08.2022 07:01
Пад увагу бярэцца таксама аналіз спадарожнікавых здымкаў для выяўлення і ацэнкі згаданых выкідаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская нафтагазавая кампанія плануе выкарыстоўваць беспілотнікі для праверкі ўзроўню выкідаў метану. З гэтай мэтай кампанія PGNiG абвясціла конкурс на тэставанне сэрвісу дыстанцыйнай праверкі выкідаў газу. Прапановы можна падаваць да 31 жніўня.

«Дыстанцыйная праверка ўзроўню выкідаў метану» – гэта конкурс, арганізаваны PGNiG сумесна з філіялам кампаніі ў Зялёнай Гуры.

«У рамках праекта PGNiG плануе замовіць кароткі тэст або дэманстрацыю метаду дыстанцыйнай праверкі ўзроўню выкідаў метану з дапамогай вымяральных прылад, усталяваных на беспілотніках. Пад увагу бярэцца таксама аналіз спадарожнікавых здымкаў для выяўлення і ацэнкі згаданых выкідаў» – паведамляюць у кампаніі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Кампанія PGNiG забяспечыла Польшчы шматгадовыя пастаўкі ЗПГ з ЗША

17.05.2022 13:01
Пагадненне прадугледжвае падпісанне дагавора тэрмінам на 20 гадоў.