Сейм – ніжняя палата парламенту Польшчы, – большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, у якой назваў Расію «краінай, што падтрымлівае тэрарызм і прымяняе тэрарыстычныя метады».
У рэзалюцыі, у прыватнасці, гаворыцца аб пастаянным парушэнні Крамлём правоў чалавека, міжнароднага права, Статута ААН і шэрагу іншых абавязацельстваў.
У рэзалюцыі Сейму гаворыцца пра агрэсію Расіі супраць Украіны, адказнасць за масавую смерць мірных жыхароў, знішчэнні грамадзянскай інфраструктуры, ваенныя злачынствы і прымусовую дэпартацыю грамадзянскага насельніцтва.
У рэзалюцыі таксама зазначаецца, што Расія нясе адказнасць за збіццё ў 2014 годзе над Украінай пасажырскага «Боінга» авіякампаніі Malaysia Airlines. Акрамя таго, дэпутаты прызналі Расію вінаватай у катастрофе ўрадавага Ту-154М у 2010 годзе, у выніку якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.
вс