Польшча атрымала ад Еўрапейскага Саюза 43 млн еўра за пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі.
Паводле яго слоў, Варшава атрымлівае кампенсацыю з Еўрапейскага фонду міру за прадастаўленне Украіне ваенна-тэхнічнай падтрымкі.
Маравецкі зазначыў, што Польшча мае намер атрымаць яшчэ 240 млн еўра кампенсацыі за прадстаўленую ваенную дапамогу Украіне.
Узброеныя сілы Украіны ўжо атрымалі з Польшчы, у прыватнасці, танкі Т-72, САУ, артылерыйскія снарады і боепрыпасы, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і беспілотныя лятальныя апараты. Акрамя таго, Польшча вучыць украінскіх вайскоўцаў абслугоўванню танкаў Leopard 2, САУ Krab і рыхтуецца перадаць знішчальнікі МіГ-29.
Раней украінскі бок паведаміў, што ў мінулым годзе Польшча прадаставіла Украіне дапамогу ў памеры 7 млрд долараў ЗША.
вс
на фота: Польшча перадала САУ Krab Узброеным сілам Украіны