Міністр фінансаў Польшчы Магдалена Жэчкоўска заявіла, што Польшча выдаткавала на дапамогу Украіне суму, эквівалентную 2% нацыянальнага ВУП. У інтэрв'ю амерыканскаму аналітычнаму цэнтру Atlantic Council палітык падкрэсліла, што такія выдаткі неабходныя, бо Украіна таксама змагаецца за будучыню Польшчы.
Міністр фінансаў Магдалена Жэчкоўска падкрэсліла, што Польшча атрымала па гэтым пытанні нязначную падтрымку з боку Еўразвязу:
- Агульная сума выдаткаў для Украіны склала каля 2% нашага ВУП, гэта значыць каля 50 мільярдаў злотых. На жаль, Польшча не атрымала эквіваленту гэтай сумы ні ад Еўразвязу, ні ад Еўрапейскіх фондаў. Тым не менш, гэта тое, што трэба рабіць, бо Украіна змагаецца за нашу будучыню, за нашы каштоўнасці і за нашу свабоду.
Палітык дадала, што, нягледзячы на значны рост бюджэтных выдаткаў і высокую інфляцыю, польская эканоміка развіваецца адносна хутка, адзначыўшы, што вайна ва Украіне зʼяўляецца асноўнай прычынай запаволення эканамічнага росту і высокай інфляцыі.
Міністр фінансаў Польшчы выступіла перад Atlantic Council на палях сустрэчы Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, якія праходзяць у Вашынгтоне (ЗША).
iar/эж