Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў ЕС: Нашая прапанова – сінхранізаваць санкцый супраць Расіі з санкцыямі супраць Беларусі

22.06.2023 08:01
Анджэй Садась лічыць, што ўзгоднены ўчора 11-ы пакет санкцыяў супраць Расіі – гэта крок у правільным кірунку.
Andrzej Sadoś
Andrzej SadośTwitter/@PLPermRepEU

Крокам у правільным кірунку назваў амбасадар Польшчы ў ЕС 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі. Учора прадстаўнікі 27 краін узгаднілі апошнія абмежаванні. Чакаецца, што ўсе працэдуры будуць завершаныя да пятніцы. Гэты пакет у першую чаргу арыентаваны на барацьбу з абходам санкцый.

Амбасадар Анджэй Садась(Andrzej Sadoś) сказаў, што некаторыя польскія пастулаты былі ўлічаныя, а тыя, што не ўвайшлі ў новы пакет, вернуцца падчас працы над 12-м пакетам:

- Пры любой нагодзе мы будзем паўтараць нашую прапанову па сінхранізацыі санкцый супраць Расіі з санкцыямі супраць Беларусі. Калі гаворка ідзе пра ўшчыльненне абмежаванняў і павышэнне іх эфектыўнасці, то тут неабходныя санкцый супраць Беларусі.

Польшча таксама патрабуе ўвесці эмбарга на расійскія алмазы і санкцый у дачыненні да расійскай ядзернай галіны. Яна таксама настойвае на ўвядзенне абмежаванняў у дачыненні да ўсіх асоб, звязаных з ваеннымі злачынствамі ва Украіне, у тым ліку вінаватых у выкраданні ўкраінскіх дзяцей.

IAR/аз

На здымку: амбасадар Польшчы ў ЕС Анджэй Садась

Еўрасаюз зацвердзіў 11-ы пакет санкцый супраць Расіі

21.06.2023 16:05
Амбасадары краін ЕС пагадзіліся з адзінаццатым пакетам санкцый супраць Расіі. Ён быў прыняты пасля амаль двухмесячных перамоваў.