Беларуская Служба

Беларусь – адна з галоўных тэмаў візіту прэзідэнта Латвіі ў Польшчу

16.08.2023 07:01
У асноўным гаворка ідзе пра мяжу з Беларуссю і штучна створаны Мінскам і Масквой міграцыйны ціск.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевічс сёння наведае з рабочым візітам Варшаву. Аб 11.00 у Бельведэрскім палацы яго сустрэне прэзідэнт Анджэй Дуда. На 12.00 запланавана сумесная прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў. Падчас знаходжання ў сталіцы Польшчы кіраўнік Латвіі таксама наведае Музей Варшаўскага паўстання.

Эдгард Рынкевічс займае пасаду прэзідэнта Латвіі крыху больш за месяц, але да гэтага ён амаль 12 гадоў узначальваў МЗС у Рызе.

Хоць канцылярыі абодвух прэзідэнтаў не раскрываюць тэмаў перамоваў, але вядома, што ўвага ўладаў абедзвюх краін ужо шмат месяцаў засяроджаная на барацьбе з гібрыднымі пагрозамі з Усходу. У асноўным гаворка ідзе пра мяжу з Беларуссю і штучна створаны Мінскам і Масквой міграцыйны ціск.
Учора латвійская Памежная служба звярнулася ў войска і паліцыю з просьбай аб падтрымцы ў ахове мяжы з Беларуссю. У Польшчы таксама расце колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Сёлета іх адбылося больш за 19 тысяч, летась – 16 тысяч за ўвесь год. Дадатковым кантэкстам з'яўляецца прысутнасць «Групы Вагнера» ў Беларусі і спробы ўплываць на грамадствы праз прапаганду.

У апошнія дні ў Варшаве і Рызе паведамляюць аб узмацненні актыўнасці, як віртуальнай, так і рэальнай прапаганды з мэтай папаўнення шэрагаў наймітаў. У выніку Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала двух грамадзянаў Расіі, якія распаўсюджвалі ў Польшчы агітацыйныя матэрыялы «Групы Вагнера».

IAR/аз

У Латвіі выявілі заклікі далучацца да ПВК «Вагнер»

15.08.2023 15:13
Надоечы ў Польшчы затрымалі расіян, якія расклейвалі прапагандысцкія матэрыялы ПВК «Вагнер».

Польскі міністр у інтэрв'ю нямецкаму выданню: Вагнераўцы ў Беларусі з'яўляецца чарговым крокам эскалацыі

15.08.2023 17:11
У сярэдзіне ліпеня ў Беларусь прыбылі некалькі тысяч жаўнераў кампаніі.