Мы бярэм пад увагу магчымыя правакацыі на польска-беларускай мяжы, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Паводле Мацея Вонсіка (Maciej Wąsik) правакацыі – гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы, у тым ліку перад парламенцкімі выбарамі:
- Мы пастаянна сочым за сітуацыяй на польска-беларускай мяжы і бярэм пад увагу факт, што Лукашэнка, хутчэй за ўсё, паспрабуе ўмешвацца ў выбары ў Польшчы дэстабілізуючы сітуацыю ў краіне, напрыклад, шляхам рознага роду правакацый. Прыкладам таго, былі беларускія верталёты.
1 жніўня Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы пацвердзіла, што беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы. «Перасячэнне мяжы адбывалася ў раёне Белавежы на вельмі нізкай вышыні, што ўскладняла выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства. У сувязі з інцыдэнтам міністр Марыюш Блашчак загадаў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы і вылучыць на гэтую мэту дадатковыя сілы і сродкі. Пра інцыдэнт палякі паведамілі ў НАТА.
IAR/аз