«Мы спадзяемся, што Еўрапейская камісія прыме рашэнне, якое мы рэкамендуем. Калі не, яшчэ раз падкрэсліваю, Польшча самастойна ўвядзе такую забарону на імпарт у Польшчу. Пры гэтым я падкрэсліваю, што транзітам збожжа для краін Афрыкі можна было б экспартаваць у іншыя краіны Заходняй Еўропы – гэта будзе магчыма, а імпартаваць у нашу краіну – не», – адзначыў Мюлер.
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Балгарыі папрасілі Еўракамісію падоўжыць забарону на імпарт украінскага збожжа да канца года. Яны таксама прапанавалі зрабіць пералік тавараў, на якія распаўсюджваецца эмбарга, гнуткім і падтрымалі запуск субсідый ЕС на транзіт збожжа з Украіны.
IAR/вх