Беларуская Служба

Лідар спісу «Трэці шлях» хоча, каб сілезцы былі прызнаныя нацыянальнай меншасцю

04.10.2023 14:30
Прызнання сілезцаў этнічнай меншасцю і сілезскага дыялекту рэгіянальнай мовай запатрабавалі кандыдаты ад «Трэцяга шляху» ў Сейм падчас прэс-канферэнцыі ў Аполе.
Nakło Śląskie - Pałac Donnersmarcków
Nakło Śląskie - Pałac Donnersmarckówshutterstock/Pecold

У сераду падчас прэс-канферэнцыі Адам Гамола (Adam Gomoła) («Польшча 2050»), які балатуецца з першага месца ў рэгіянальным спісе «Трэцяга Шляху» на выбарах у Сейм, прадставіў пазіцыю сваёй партыі ў адносінах да людзей, якія лічаць сябе сілезцамі.

«Нас больш за паўмільёна. Нас, гэта значыць людзей, якія адчуваюць сябе сілезцамі. Між тым у нацыянальным перапісе гэтая нацыянальнасць не была ўключана ў спіс. Некаторы час таму мы чулі, што сілезцы – гэта прыхаваны варыянт Германіі. У чэрвені дэпутат ПіС Вальдэмар Андзель абвясціў аб плане накіравання войскаў тэрытарыяльнай абароны ў Сілезію для абароны Польшчы ад сілезскага сепаратызму», – падкрэсліў Гамола.

Як ён адзначыў, Верхняя Сілезія на працягу стагоддзяў была месцам суіснавання розных культур і нацыянальнасцяў.

Матэвуш Строжык (Mateusz Stróżyk), які ўдзельнічаў у канферэнцыі, прадставіў патрабаванні партыі адносна праблемы людзей, якія называюць сябе сілезцамі.

«Маё жаданне, каб польская дзяржава прызнала сілезскую мову рэгіянальнай. Некалькі гадоў таму жыхары Сілезіі сабралі некалькі сотняў тысяч подпісаў пад патрабаваннем прызнання гэтай мовы. Гэта было праігнаравана. З гэтым трэба паспяшацца, бо ўсё менш дзяцей гавораць па-сілезску. Размаўляць па-сілезску не сорамна!» – сказаў Строжык.

На думку Гамолы, польская дзяржава павінна прызнаць сілезцаў нацыянальнай меншасцю, як кашубаў ці лэмкаў, што дазволіць дзяржаве падтрымліваць культурную дзейнасць і падтрымліваць этнічную свядомасць сілезцаў.

Сілезія (сіл. Ślůnsk, польск. Śląsk, чэш. Slezsko, ням. Schlesien, лац. Silesia) — рэгіён у Цэнтральнай Еўропе, які знаходзіцца на тэрыторыі сучасных Польшчы, Чэхіі і Германіі, правы на які доўгі час з'яўляліся прадметам спрэчак паміж рознымі дзяржавамі, з-за выгаднага геаграфічнага становішча, карысных выкапняў і прамысловага патэнцыялу. Найбуйнейшыя гарады — Вроцлаў, Катавіцэ і Астрава.

PAP / вх

Гаворкі меншасцей у Польшчы знікаюць ці развіваюцца?

08.05.2021 11:58
У Польшчы больш за мільён людзей у апошнім перапісе насельніцтва пазначыла прыналежнасць на іншай чым польская этнічнасці.

Рэдакцыйная кухня: робім мочку – калядную страву з Сілезіі (РЭЦЭПТ + ВІДЭА)

27.12.2022 06:07
Гэтая дэсертная страва арыгінальная, смачная ды робіцца лёгка і хутка.