Беларуская Служба

Самалёты ВПС Польшчы даставілі ў Тэль-Авіў 60 грамадзян Ізраіля

10.10.2023 16:24
Сярод іх было каля 20 рэзервістаў, прызваных у армію ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі, а таксама блізкія ізраільцян, забітых ХАМАСам.
         300 .
У сувязі з сітуацыяй улады Ізраіля прызвалі ў армію 300 тыс. рэзервістаўPAP/EPA/MOHAMMED SABER

Ваенна-транспартныя самалёты ВПС Польшчы даставілі ў Тэль-Авіў 60 грамадзян Ізраіля. Сярод іх было каля 20 рэзервістаў, прызваных у армію ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі, а таксама блізкія ізраільцян, забітых ХАМАСам, паведаміла Пасольства Ізраіля ў Польшчы.

З пачатку ваенных дзеянняў у Ізраілі працягваецца эвакуацыя грамадзян Польшчы з аэрапорту ў Тэль-Авіве, якую ажыццяўляюць ваенна-транспартныя самалёты. Менавіта на борце гэтых самалётаў ізраільскія грамадзяне вярнуліся на радзіму.

У сувязі з сітуацыяй улады Ізраіля прызвалі ў армію 300 тыс. рэзервістаў. Частка з іх знаходзіцца па-за межамі краіны і вяртаецца ў Ізраіль на бартах эвакуацыйных самалётаў еўрапейскіх краін.

вс

Польскія ўлады эвакуявалі з Ізраіля больш за 670 грамадзян Польшчы

10.10.2023 14:28
З меркаванняў бяспекі аперацыя праходзяць з выкарыстаннем вайсковых транспартных самалётаў, а не пасажырскіх лайнераў.