Беларуская Служба

Партнёры з кааліцыі «Трэцяя дарога» плануюць працягваць супрацу

18.10.2023 15:30
Лідар «Польшчы 2050» Шыман Галоўня запэўніў, што абмяркоўваецца лепшы варыянт згаданай супрацы.
   2050
Лідар апазіцыйнай «Польшчы 2050» Шымон Галоўня PAP/Piotr Nowak

Лідар апазіцыйнай «Польшчы 2050» Шыман Галоўня(Szymon Hołownia) заявіў аб працягу супрацоўніцтва з Польскай сялянскай партыяй у рамках кааліцыі «Трэцяя дарога». Ён запэўніў, што абмяркоўваюцца лепшыя варыянты супрацы. Пад увагу бярэцца, у тым ліку, адзін парламенцкі клуб.

Шыман Галоўня таксама паведаміў, што перамовы аб стварэнні агульнай кааліцыі толькі пачаліся. Ён дадаў, што ніякіх дамоўленасцяў і дэкларацый наконт пасад пакуль няма:

- Мы пачалі перамовы, якія будуць працягвацца ў бліжэйшыя дні. Спадзяюся, што ў будучым тыдні з’явіцца ўступная канцэпцыя. Пазней трэба будзе заключыць кааліцыйную дамову. Мы хацелі б гэта зрабіць як мага хутчэй. Я мяркую, што гэта пытанне бліжэйшых тыдняў.

Дэпутацкі мандат атрымалі 33 прадстаўнікі «Польшчы 2050». Большасць з іх – гэта дэбютанты.

IAR/аз

Дэпутат ПіС: Нашым кандыдатам на прэм’ера, хутчэй за ўсё, будзе Матэвуш Маравецкі

18.10.2023 08:05
Апазіцыя заклікае прэзідэнта Анджэя Дуду, каб ён вызначыў новага прэм’ера як мага хутчэй.

Дэпутат ад Польскай сялянскай партыі: Лідары апазіцыі павінны сустрэцца з прэзідэнтам

18.10.2023 12:01
У інтарэсах палякаў – як мага хутчэй змяніць уладу і як мага хутчэй сфармаваць урад, лічыць Марэк Савіцкі.