Беларуская Служба

Польшча – у тройцы краін з найніжэйшым беспрацоўем у Еўрасаюзе

24.10.2023 16:26
У Еўрасаюзе Польшча – на трэцім месцы па нізкім узроўні беспрацоўя пасля Мальты і Чэхіі.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы ўзровень беспрацоўя ў верасні склаў 5%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. Гэта чарговы, чацвёрты па ліку месяц, калі беспрацоўе спынілася на такім жа ўзроўні. Ва ўстановах па працаўладкаванні зарэгістравана 776 тыс. чалавек без працы.

У мінулым годзе ў верасні беспрацоўе ў Польшчы таксама складала 5%.

Паводле Еўрастату, беспрацоўе ў Польшчы складае 2,8%. Розніца ў лічбах вынікае з іншай методыкі разліку. У Еўрасаюзе Польшча – на трэцім месцы па нізкім узроўні беспрацоўя пасля Мальты (2,7%) і Чэхіі (2,5%).

вс