Беларуская Служба

У сераду на мяжы са Славакіяй кантроль прайшло амаль 10 тысяч чалавек

26.10.2023 10:51
Кантроль на мяжы са Славакіяй працягваецца 23 дні.
Памежная службаStraż Graniczna/TT

У сераду на мяжы са Славакіяй кантроль прайшло больш за 9,8 тысяч чалавек і 4,9 тысяч транспартных сродкаў.

Памежная служба паведаміла, што супрацоўнікі паста ў Закапанэ затрымалі грамадзяніна Казахстана, які перавозіў пяць грамадзян Сірыі.

З 4 кастрычніка праверана 252,4 тысяч чалавек і 107,4 тысяч транспартных сродкаў.

У сераду быў 22-гі дзень часова ўведзенага кантролю на мяжы са Славакіяй. З 4 кастрычніка мяжу можна перасякаць толькі ва ўстаноўленых месцах. Людзей, якія ўязджаюць у Польшчу, правяраюць выбарачна. З сабой неабходна мець праязны дакумент – пасведчанне асобы або пашпарт.

ав


Мігранты з'яўляюцца адной з тэм выбарчай кампаніі ў Польшчы

05.10.2023 12:27
Еўрасаюз дыскутуе пра абавязкі краін-чальцоў на фоне міграцыйнага крызісу.