Пра гэта піша на першай старонцы чэшская штодзёнка „Mladá Fronta Dnes”. Асноўная прычына - ніжэйшыя цэны. Паводле газеты, на польскім баку мяжы па-ранейшаму значна таннейшыя асноўныя прадукты харчавання, далікатэсы ды цукеркі.
Газета спасылалася на даследаванне, праведзенае парталам AkčníCeny.cz, з якога вынікае, што 21% чэхаў ездзіць за пакупкамі ў Польшчу, а кожны дзясяты купляе ў Польшчы кожны тыдзень. 68% апытаных прывабліваюць у першую чаргу ніжэйшыя цэны на прадукты харчавання. Эканаміст Пётр Дзюфек у інтэрв'ю газеце патлумачыў, што гэта ў асноўным звязана з нулявой стаўкай ПДВ. Пры гэтым ён адзначыў, што чэхі ездзілі ў Польшчу за больш таннымі пакупкамі яшчэ да яе ўвядзення. «Mladá Fronta Dnes» параўнала цэны на асобныя прадукты ў адной з сетак супермаркетаў. Кошт узорнага кошыка ў Польшчы быў амаль на 30% меншы, чым у Чэхіі.
На думку цытаваных аналітыкаў, з ростам абменнага курсу злотага да кроны і паўторным увядзеннем ПДВ на прадукты харчавання з наступнага года розніца ў цэнах будзе скарачацца, з-за чаго цікавасць чэхаў да шопінгу ў Польшчы будзе зніжацца.
IAR