Беларуская Служба

Сёння Дзень адчыненых дзвярэй у Міністэрстве замежных спраў

18.11.2023 14:32
Дзень адчыненых дзвярэй у Міністэрстве замежных спраў прадоўжыцца да 18 гадзін.
Дзень адчыненых дзвярэй у Міністэрстве замежных спраўPAP/Paweł Supernak

Міністэрства замежных спраў адчыніла сёння дзверы для наведвальнікаў. З нагоды Дня дыпламатыі жадаючыя маглі ўбачыць, у тым ліку, як выглядае кабінет кіраўніка МЗС і прэс-цэнтр МЗС.

Можна было таксама даведацца пра сакрэты дыпламатычнага пратаколу, патлумачыў Пётр Рыхлік:

- У зале, у якую можна сёння зайсці, адбываюцца сустрэчы. Нашыя наведвальнікі маглі пабачыць падрыхтаваны пратакольны сняданак, альбо як праходзяць пленарныя сустрэчы дэлегацый, а таксама вочныя сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый і міністраў замежных спраў.

Багуміла Венцлаў з Дыпламатычнага пратаколу распавяла наведвальнікам, як паводзіць сябе за сталом. Яна расказала, што есці падчас сустрэч, ці трэба страву запраўляць, таксама патлумачыла, што рабіць са шклом:

- Кілішкі заўсёды трымаюць за ножку, у прыватнасці для белага віна ці шампанскага, каб не падаграваць рукой. Адзіны кілішак, які можна трымаць за чашку, для каньяку.

Дзень адчыненых дзвярэй у Міністэрстве замежных спраў прадоўжыцца да 18 гадзін. На ўваходзе няма чаргі, таму што патрабуецца рэгістрацыя.

яс