Палацава-паркавы комплекс Каралеўскія лазенкі запрашае прыняць удзел у сустрэчах «Пра філасофію, трагедыю і тое, што іх яднае і раз’ядноўвае». Заснавальнік Каралеўскім Лазенак кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі імкнуўся быць уладаром-філосафам, - кажа намесніца дырэктара комлекса Ёана Шуманьска:
-Мы хочам пачаць серыю з трох сустрэч, якія будуць прысвечаны філасофіі і трагедыі. Па запрашэнні Каралеўскіх Лзенак разам са мной у мерапрыемстве возьме ўдзел філосаф Караліна Рыхтэр, якая навукова даследавала складаныя сувязі паміж філасофіяй і трагедыяй.
Першая сустрэча, якая адбылася ў нядзелю, 19 лістапада, датычылася шэдэўраў драматургіі, у прыватнасці «Антыгоны» – трагедыі старажытнагрэцкага драматурга Сафокла.
Праект рэалізаваны ў рамках праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны «Даступная культура».
iar/эж